Адкрыццё 9-й Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019

MILEX-2019

Адкрыццё 9-й Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019

15 мая 2019 г. на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» адбылася цырымонія афіцыйнага адкрыцця 9-й Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019.
З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў выстаўкі звярнуўся начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў, які падчас свайго выступлення адзначыў, што міжнародная выстаўка па праву лічыцца ўнікальнай пляцоўкай, якая садзейнічае павышэнню інавацыйнай і інвестыцыйнай актыўнасці ў галіне стварэння і мадэрнізацыі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, укараненню самых перадавых тэхналогій. Ён пажадаў удзельнікам выстаўкі плённай працы, рэзультатыўных перагавораў і далейшага ўзаемавыгаднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва на карысць міжнароднай і нацыянальнай бяспекі.
У гэты ж дзень у шматфункцыянальным культурна-спартыўным комплексе «Мінск-арэна» адбыліся адкрыццё і агляд ганаровымі гасцямі, афіцыйнымі дэлегацыямі і запрошанымі выставачнай экспазіцыі.
У рамках правядзення выстаўкі плануецца правядзенне шэрагу двухбаковых сустрэч кіраўніцтва Узброеных Сіл з кіраўнікамі замежных дэлегацый.

Афіцыйная крыніца http://vpk.mil.by