Кіраўнік беларускай дэлегацыі Дзмітрый Пантус правёў шэраг сустрэч і перамоў з партнёрамі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве 

21 жніўня 2018 года ў падмаскоўным Кангрэсна-выставачным цэнтры  «Патрыёт» стартаваў 4-ы Міжнародны ваенна-тэхнічны форум «АРМІЯ-2018 – адна з найбуйнейшых сусветных экспазіцый узбраення і ваеннай тэхнікі. 
102 замежныя дэлегацыі прыбылі на Міжнародны ваенна-тэхнічны форум «АРМІЯ-2018». Аб гэтым паведаміў міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі Сяргей Шайгу на цырымоніі адкрыцця форуму. 
Глава расійскага ваеннага ведамства наведаў нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь, азнаёміўся з экспазіцыяй і паразмаўляў з главой беларускай дэлегацыі, намеснікам Старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыем Пантусам і кіраўнікамі шэрагу беларускіх кампаній.
Дзмітрый Пантус грунтоўна праінфармаваў Сяргея Шайгу аб магчымасцях і перспектывах айчыннай абаронкі і яе ўдзеле ў сумесных беларуска-расійскіх праектах.
У першы ж дзень працы форуму«АРМІЯ-2018» кіраўнік беларускай дэлегацыі Дзмітрый Пантус правёў перамовы з міністрам абароны Егіпта Мухамедам Ахмед Закі. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця ўзаемавыгадных двухбаковых адносінаў і асаблівасці па рэалізацыі дасягнутых раней пагадненняў у ваенна-тэхнічнай сферы. 
 
Афіцыйная крыніца http://vpk.gov.by