Рамонт і мадэрнізацыя Су-25
Мэта мадэрнізацыі – істотнае павышэнне баявых магчымасцей і эксплуатацыйных характарыстык серыйнай авіяцыйнай тэхнікі.
Мадэрнізацыя забяспечвае:
- прымяненне высокадакладнай кіруемай (карэктуемай) зброі для паражэння наземных (надводных) цэлей;
- прымяненне ракет з актыўнай галоўкай саманавядзення РВВ-АЕ пры дзеянні па паветраных цэлях;
- павышэнне дакладных характарыстык навігацыйных сістэм;
- вырашэнне ўдарна-разведвальных задач;
- павышэнне паўнаты і якасці кантролю працаздольнасці бартавых сістэм;
- пашырэнне баявых магчымасцей шляхам забеспячэння кругласутачнага і ўсепагоднага прымянення;
- павелічэнне максімальнай вышыні бомбамятання з 2000 да 5000 м.