Завод дакладнай электрамеханікі паспяхова працуе па далейшай мадэрнізацыі айчыннай ракетнай сістэмы вялікай далёкасці «Паланез»
Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі» («ЗДЭМ»), утворанае 27 мая 2009 года, з’яўляецца галаўным выканаўцам праектаў стварэння ў Рэспубліцы Беларусь вытворчасці рэактыўных сістэм залпавага агню буйнога калібра.
На базе “ЗДЭМ” упершыню, можна сказааць з нуля, створаны цэлы комплекс: навуковы, эксперыментальны і вытворчы, які дазваляе займацца распрацоўкай (мадэрнізацыяй, працягненнем тэрмінаў тэхнічнай прыдатнасці ракет розных класаў, утылізацыяй) і вытворчасцю сучасных айчынных ракетных сістэм.
За апошнія гады прынятыя на ўзбраенне тры новыя тыпы айчынных рэактыўных снарадаў (РС) для РСЗА «Град» з павышанай далёкасцю і магутнасцю дзеяння ў цэлі (122-мм дальнабойны РС 9М521МБ1 з неаддзельнай галаўной часткай (галаўная частка ад 9М28Ф, 9М521МБ2 са штатнай галаўной часткай снарада 9М22У, 9М522МБ з галаўной часткай, якая аддзяляецца ад 9М53Ф). Далёкасць стральбы снарадаў першага і другога тыпу 40 км, трэцяга – 34 км. Усе тры мадыфікацыі значна пераўзыходзяць па эфектыўнасці штатныя РС 9М22У.