Радыёлакацыйная станцыя выяўлення малавышынных і наземных аб’ектаў Х-дыяпазону «Раднік»
РЛС «Раднік» прызначаецца для выкарыстання ў складзе рухомых малавышынных радыёлакацыйных груп (РМРГ), у аўтаматызаваных сістэмах радыёлакацыйнай разведкі паветраных цэлей ды іншых сістэмах для выяўлення, вымярэння каардынат і параметраў руху паветраных (азімут, далёкасць, эшалон вышыні палёту, радыяльная хуткасць) і наземных аб’ектаў (азімут, далёкасць, радыяльная хуткасць), аўтаматычнага распазнавання класаў цэлей, аўтаматычнага суправаджэння трас цэлей у зададзеных зонах і выдачы радыёлакацыйнай інфармацыі спажыўцу па зададзеным пратаколе.
Зона агляду прасторы:
у РЛС прадугледжаны агляд па азімуце ў сектары 270 град. – механічнае сканаванне (два варыянты хуткасці вярчэння антэны: 36 град./с і 72 град./с).
Зона выяўлення:
па азімуце ў сектары, град. – 360;
па далёкасці, м – ад 300 да 20000 (рэжым працы па БПЛА) і ад 1500 да 50000 (рэжым працы па ўсіх тыпах паветраных цэлей);
па вуогле месца, град. – ад 0 да 80;
па радыяльнай хуткасці, м/с – ад 5 да 100 (рэжым працы па БПЛА) і ад 5 да 1000 (рэжым працы па ўсіх тыпах паветраных цэлей).
Далёкасць выяўлення цэлей
РЛС забяспечвае далёкасць выяўлення з умоўнымі верагоднасцямі правільнага выяўлення 0,5 і фальшывай трывогі 10-5:
БПЛА планёрнага тыпу з эфектыўнай адбівальнай паверхняй σц = 1 м2 на вышыні 200 м – не менш за 20 км (абмяжоўваецца інструментальнай далёкасцю);
БПЛА планёрнага тыпу з эфектыўнай адбівальнай паверхняй σц = 0,01 м2 на вышыні 200 м – не менш за 10 км;
БПЛА мульціротарнага тыпу з эфектыўнай адбівальнай паверхняй σц = 0,001 м2 на вышыні 200 м – не менш за 6 км;
крылатай ракетай з эфектыўнай адбівальнай праверхняй σц = 0,1 м2 на вышыні 200 м – не менш за 17 км;
знішчальніка з эфектыўнай адбівальнай паверхняй σц = 1 м2 на вышынях:
ад 200 до 3000 м – не менш за 25 км;
ад 5000 да 8000 м – не менш за 20 км;
знішчальніка-бамбардзіроўшчыка з эфектыўнай адбівальнай паверхняй σц = ад 2,5 до 3 м2 на вышынях:
ад 200 да 3000 м – не менш за 45 км;
ад 5000 да 10000 м – не менш за 30 км;
бамбардзіроўшчыка з эфектыўнай адбівальнай паверхняй σц = 5 м2 на вышынях:
ад 200 да 3000 м – не менш за 50 км (абмяжоўваецца інструментальнай далёкасцю);
ад 5000 да 10000 м – не менш за 40 км.
Вызначаемыя каардынаты і параметры руху цэлі і дакладнасць іх вымярэння:
Сярэднеквадратычныя памылкі вызначэння каардынат:
далёкасці, м – не больш за 50;
азімута, град. – не больш за 0,6 (значэнне можа быць удакладнена на этапе тэхнічнага праектавання);
радыяльнай хуткасці – м/с – не больш за 0,1.
Распазнавальная здольнасць РЛС па вымяраемых каардынатах і параметрах руху цэлі:
па далёкасці, м – не больш за 300;
па азімуце, град. – не больш за 3;
па радыяльнай хуткасці, м/с – не больш за 5.
Распазнаванне класаў цэлей:
РЛС павінна забяспечваць распазнаванне пяці класаў паветраных аб’ектаў («самалёт», «верталёт», БПЛА мульціротарнага тыпу», «БПЛА планёрнага тыпу», «нераспазнаны паветраны аб’ект») і класа «наземная цэль».
Тэмп абнаўлення інфармацыі, с – не больш за 10.
Колькасць адначасова суправаджаемых трас цэлей:
у рэжыме працы па БПЛА – не менш за 50;
у рэжыме працы па ўсіх тыпах паветраных цэлей – не менш за 100.
РЛС з’яўляецца транспарціруемай. Выяўленне і суправаджэнне цэлей адбываецца ў разгорнутым становішчы.
Час разгортвання (згортвання) РЛС з паходнага становішча ў баявое ў любых кліматычных умовах, у любы час сутак, мін. – не больш за 20;
Час уключэння РЛС з правядзеннем функцыянальнага кантролю, мін – не больш за 10;
Час пераводу РЛС з дзяжурнага рэжыму ў баявы, с – не больш за 10;
Час бесперапыннай працы РЛС ад знешняй электрасеткі, ч – не менш за 24.