Станцыя пеленгавання і тэхнічнага аналізу сігналаў крыніц радыёвыпраменьванняў «Грыф»
Станцыя «Грыф» прызначана:
- аўтаматычны пошук, выяўленне, вызначэнне пеленга і каардынат крыніц радыёвыпраменьванняў (пры працы ў спалучанай пары), правядзенне тэхнічнага аналізу выпраменьванняў сродкаў УКВ наземнай і авіяцыйнай радыёсувязі, якія працуюць на фіксаваных частотах (ФЧ),а таксама ў рэжыме праграмнай перабудовы працоўнай частаты (ПППЧ) з хуткасцю да 1000раз/с у паласе 30 МГц;
- прыём і дэкадзіраванне сігналаў паветраных суднаў «Mode-S», адлюстраванне траекторый паветраных суднаў, якія выпраменьваюць сігналы «Mode-S».
Асноўныя магчымасці:
- Пошук, выяўленне і пеленгаванне новых крыніц радыёвыпрпменьванняў (КРВ) у зададзеных участках дыяпазона частот 30–3000 МГц.
- Вымярэнне параметраў сігналаў знойдзеных КРВ.
- Кантроль працы вядомых, пастаўленых на назіранне крыніц выпраменьванняў.
Выяўленне КРВ, якія працуюць на фіксаваных частотах і ў рэжыме ПППЧ, па частотна-пеленгавай панараме.
- Аўтыматызаваны кантроль працы КРВ.
- Фарміраванне і перадача справаздач аб выніках кантролю і падаўлення на пункт кіравання.
- Рэгістрацыя сігналаў на выхадзе прыёмніка слыхавога кантролю.
- Правядзенне тэхнічнага аналізу сігналаў КРВ.
- Вызначэнне каардынат месцазнаходжання КРВ з адлюстраваннем на карце мясцовасці пры працы дзвюх станцый у спалучанай пары.
- Кіраванне параметрамі і рэжымамі працы, збор інфармацыі ад станцый, якіх вядуць.
- Аўтаматызаваная апрацоўка і дакументаванне дадзеных.
АСНОЎНЫЯ ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ СТАНЦЫІ:
№ | Характарыстыка | Значэнне |
1. | Дыяпазон працоўных частот | 30-3000 МГц |
2. | Хуткасць панарамнага аналізу |
не менш за 9 ГГц/c |
3. | Паласа адначасова назіраемай панарамы аналізу спектра | 150 МГц |
4. | Хуткасць сканіравання пры пеленгаванні | не менш за 0,5 ГГц/c |
5. | Інструментальная памылка (СКО) | не больш за 2º |
6. | Віды мадуляцыі | АМ, FM, SSB, CW, WFM |
7. | Працоўны сектар вуглоў | 0º-360º |
8. | Радыёразведка ПППЧ з колькасцю скачкоў не больш за | 1000 раз/с |
9. | Крок перабудовы па частаце радыёпрыёмнага ўстройства ў рэжыме тэхнічнага аналізу, не менш за | 1 Гц |
10. |
Электрасілкаванне |
ад аднафазнай сеткі 230 В, 50 Гц і трохфазнай 380 В, 50 Гц |
11. | Дыяпазон працоўных тэмператур для абсталявання, якое працуе на адкрытым паветры | ад мінус 30 да плюс 50 ºC |
12. | Дыяпазон працоўных тэмператур для абсталявання, якое працуе ўнутры кузава-кантэйнера | ад плюс 0 да плюс 40 ºC |