Мабільная станцыя радыётэхнічнай разведкі «КІРАСА-У»
Станцыя «Кіраса-У» прызначана:
- для пошуку, выяўлення, пеленгавання, вымярэння параметраў сігналаў, вызначэння тыпу і экзэмпляра радыётэхнічных сродкаў паветранага базіравання;
- для вызначэння каардынат аб’ектаў, на якіх устаноўлены выяўленыя радыётэхнічныя сродкі, пры выкарыстоўванні комплексу з некалькіх (не менш за 3) злучаных станцый «Кіраса-У».
У працэсе працы станцыя «Кіраса-У» забяспечвае вырашэнне наступных асноўных задач:
- выяўленне сігналаў радыётэхнічных сродкаў, якія іх выпраменьваюць (РТС), паветранага базіравання ў працоўным дыяпазоне частот на адлегласцях да 450км;
- вымярэнне частотных і часавых параметраў выяўленых сігналаў;
- аналіз вымераных параметраў сігналаў і іх ідэнтыфікацыю пры дапамозе параўнання вымераных параметраў з дадзенымі, якія ёсць у памяці;
- вызначэнне бартавога нумара і бараметрычнай вышыні ў працэсе суправаджэння паветраных цэляў на аснове дэкадзіравання сігналаў бартавых адказчыкаў;
- вызначэнне тыпу РТС, што выпраменьвае;
- пеленгацыю выяўленых РТС;
- занясенне ў памяць усіх вымераных параметраў выяўленых РТС з захаваннем вынікаў працы на працягу неабмежаванага часу;
- селекцыю па частотных і часавых параметрах выяўленых РТС;
- выключэнне з апрацоўкі непатрэбных у дадзены момант сігналаў;
- суправаджэнне прыярытэтных РТС,як у часе, так і ў прасторы;
- друк назапашанай у працэсе працы інфармацыі як у тэкставым, так і ў графічным выглядзе;
- тэставы кантроль працаздольнасці апаратуры;
- перадачу на вышэйстаячы пункт кіравання назапашанай у працэсе працы інфармацыі;
- пошук РТС, як з фіксаванага кірунку, так і ў прасторавым сектары, які задае аператар;
- пошук (кантроль) РТС у вызначаных частотных дыяпазонах у паслядоўнасці, вызначанай аператарам.
Асабліва варта адзначыць магчымасці комплексу з 4-х станцый «Кіраса-У» пры працы ў інтарэсах сістэмы ППА і УУС. Асноўнымі з іх з’яўляюцца:
- выяўленне паветраных цэляў на адлегласцях, недаступных актыўным РЛС;
- вызначэнне складу паветраных цэляў і ацэнка ступені іх пагрозы;
- ранняе абвяшчэнне сістэм ППА аб паветраных цэлях;
- выяўленне, суправаджэнне і пабудова ў рэальным маштабе часу маршрутаў перамяшчэння да 200 паветраных цэляў;
- выдача каардынатнай інфармацыі шляхам паражэння паветраных цэляў;
- магчымасць вырашэння задач кіравання паветраным рухам у мірны час.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ СТАНЦЫІ «КІРАСА-У»
1. | Працоўны дыяпазон частот, МГц | |
0 | 200÷400 | |
I | 1000÷2000 | |
II | 2000÷4000 | |
III | 4000÷8000 | |
IV | 8000÷12000 | |
V | 12000÷18000 | |
2. | Рэальная адчувальнасць станцыі па полі (мінус дБ/Вт) у шырокай / вузкай паласе частот, не горш за | 90 |
3. | Дыяпазон агляду па азімуце, град. | 360 |
4. |
Шырыня дыяграмы накіраванасці для прыёму сігналаў SIF, град. |
|
- у гарызантальнай плоскасці | 360 | |
- у вертыкальнай плоскасці | 10 | |
5. | Інструментальная памылка пеленгавання, град. | |
не больш | 4 | |
6. | Імгненны дынамічны дыяпазон, дБ, | не менее 50 |
Рэгулюемы дынамічны дыяпазон, дБ | не менее 80 | |
7. | Паласа панарамнага агляду (ГГц) | 1-18 |
Паласа аналізу, МГц | 500 | |
Паласа дэталёвага аналізу, МГц | 20 |