Комплекс пастаноўкі перашкод мабільнай сувязі стандарта 3G САП-U1 «АРБАЛЕТ 3G»
Апаратна-праграмны комплекс САП-U1 «АРБАЛЕТ 3G» прызначаны для пастаноўкі прыцэльнай перашкоды сістэмам сувязі UMTS(3G) па двух незалежных каналах для падаўлення двух палос частот, выдзеленых аператарам мабільнай сувязі. Магчымасць рэгуліроўкі паласы шырокапалоснай перашкоды дазваляе блакіраваць працу як асобнага канала сувязі UMTS так і ўсяго дыяпазону частот.
Колькасць набываемых блокаў комплексу залежыць ад колькасці працоўных палос, выдзеленых аператарам мабільнай сувязі.
Комплекс забяспечвае вырашэнне наступных аператыўных задач:
- пастаноўка прыцэльных перашкод па 2-х каналах, якія маюць паласу шырынёй ад 4 да 30 МГц;
- праца сумесна з актыўнымі сродкамі радыёманіторынгу;
- кантроль РЭС у месцах разгортвання з мэтай: пошуку і выяўлення працоўных частот базавых станцый (БС) стандарта 3G, а таксама вызначэння асноўных параметраў выяўленых БС;
- пастаноўка прыцэльнай перашкоды на частотах каналаў аператараў сувязі стандарта 3G. Выбар канала ажыццяўляецца аператарам на падставе праведзенай ацэнкі РЭС.
Комплекс забяспечвае наступныя магчымасці пры выкарыстоўванні:
- кіраванне з дапамогай знешняга ПК;
- выкананне ў стацыянарным або мабільным варыянце з устаноўкай у 19″ тэлекамунікацыйную стойку з сілкаваннем ад электрасеткі 220В, 50Гц або бартавой аўтамабільнай сеткі. Пры неабходнасці, магчыма аўтаномнае выкананне ў пераносным варыянце (ў кейсе) з выкананнем убудаваных антэн і сілкаваннем ад убудаванага акумулятара;
- выкарыстанне знешніх выпраменьваючых антэн.
Тэхнічныя характарыстыкі
Дыяпазон працоўных частот |
2110…2170 МГц |
Колькасць незалежных каналаў фарміравання перашкоды |
2 |
Шырыня спектра сігнала перашкоды, які фарміруецца кожным з незалежных каналаў |
ад 4 да 15 МГц |
Сумарная шырыня спектра адначасова фарміруемага перашкодавага сігнала ўсімі незалежнымі каналамі |
30 МГц |
Сярэдняя магутнасць перашкодавага сігнала кожнага канала |
не менш за 1,25 Вт/МГц |
Крок рэгуліроўкі выхадной магутнасці |
0,5 дБ |
Дыяпазон рэгулявання выхадной магутнасці |
20 дБ |
Правадны інтэрфэйс кіравання |
Ethernet/USB |
Сілкаванне |
12В пастаяннага току |
Дыяпазон працоўных тэмператур |
-5…+45°С |
Дыяпазон тэмператур захоўвання |
-40…+55°С |
Канструкцыя |
блок 3U у 19″ стойку |