Генератар акустычны «АРБ-ГА Траян»

Генератар акустычны «АРБ-ГА Траян»

Генератар акустычны «АРБ-ГА Траян» і яго вынасныя мікрафоны размяшчаюцца ў зоне размовы (мікрафон павінен знаходзіцца на адлегшласці 0,5…1 метр ад прылады, каб пазбегнуць узнікнення адваротнай акустычнай сувязі). У час размовы ператвораны мікрафонам моўны сігнал  паступае на схему электроннай апрацоўкі, якая ліквідуе з’яву акустычнай адваротнай сувязі («міктафон – дынамік») і трансфармуе маўленне ў сігнал, які ўтрымлівае асноўныя спектральныя складнікі зыходнага маўленчага сігнала пры супастаўляльнай гучнасці.

Прыбор мае схему акустапуску з рэгулюемым парогам уключэння. Сістэма акустапуску (VAS) зніжае працягласць уздзеняя маўленчай перашкоды на слых, што спрыяе  сніжэнню стамляльнасці пры выкарыстоўванні прыбора. Апроч таго, сістэма VAS павялічваецца ў час працы прыбора ад акумулятарнай батарэі. Маўленчападобная перашкода прыбора гучыць сінхронна з маскіруемым маўленнем і яе гучнасць залежыць ад гучнасці размовы. Інтэнсіўнасць перашкоды і яе спектральны склад блізкія да зыходнага моўнага сігнала. Пры кожным уключэнні прыбора прад’яўляюцца непаўтаральныя фрагменты маўленчападобнай перашкоды.

Малыя габарыты і ўніверсальнае сілкаванне дазваляюць выкарыстоўваць выраб у офісе, аўтамабілі і ў любым іншым непадрыхтаваным месцы.

Тэхнічныя характарыстыкі

Від генерыруемай перашкоды

 маўленчападобны шум, які гучыць сінхронна з  маскіруемым маўленнем

Дыяпазон частот перашкоды

 400…4000 Гц

Магутнасць сігнала перашкоды

 0,5 Вт

Максімальны гукавы ціск ад убудаванага дынаміка

 80 дБ

Напружанне сігнала перашкоды на лінейным выхадзе пры максімальнай гучнасці

 2,0 В

Сілкаванне 

акумулятарная батарэя  7,4 В

Зарадка акумулятара

ад электрасеткі 220 В з выкарыстаннем адаптара з камплекту

Час поўнага зараду акумулятара

6 гадзін

Ёмістасць акумулятара, які выкарыстоўваецца 

 1,0 А\ч

Час бесперапыннай працы ад поўнасцю зараджанага акумулятара

да 5 гадзін

Максімальны ток, які спажываецца

200 мА

Габарыты вырабу

 145х85х25 мм