Генератар акустычны «АРБ-ГА-Факір»
Прызначэнне
Генератар акустычны «АРБ-ГА-ФАКІР» прызначаны для стварэння перашкоды працы дыктафонаў, радыёмікрафонаў ды іншых сродкаў несанкцыянаванага здыму маўленчай інфармацыі.
Для забеспячэння канфідэнцыйнасці перамоў у замкнутым памяшкані генератар шуму маўленчападобнай перашкоды «ФАКІР» фарміруе маўленчападобную перашкоду складанага спектра, якая нейтралізуе працу сродкаў здыму акустычнай інфармацыі, або істотна парушаюць іх нармальную працу.
Адметныя асаблівасці вырабу
• Прыменены алгарытм фарміравання маўленчай перашкоды тыпу «маўленчападобны сігнал» з выбаркай фрагментаў сігнала па псеўдавыпадковай паслядоўнасці, выключае магчымасць аднаўлення інфармацыі сучаснымі спосабамі шумаачысткі і апрацоўкі.
• У параўнанні з «белым» шумам маўленчападобная акустычная перашкода забяспечвае маскіроўку маўленчай інфармацыі пры ўзроўнях шуму меншых на 8 – 10 дБ.
• малыя габарыты і аўтаномнае сілкаванне вырабу дазваляюць выкарыстоўваць яго і ў офісе і ў аўтамабілі.
• Пры неабходнасці абароны маўленчай інфармацыі ў памяшканях вялікага аб’ёму да вырабу могуць быць падключаны актыўныя знешнія акустычныя сістэмы.
Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі
Від перашкоды, якая генерыруецца | Маўленчападобны шум |
Дыяпазон акустычных частот | 300 – 3400 Гц |
Максімальны гукавы ціск | 80 Дб |
Напружанне сігнала перашкоды на лінейным выхадзе | 0,2 В |
Сілкаванне вырабу | ад убудаванай акумулятарнай батарэі |
Час поўнага зараду акумулятарнай батарэі | 3 гадзіны |
Час бесперапыннай працы пры сілкаванні ад поўнасцю зараджанага акумулятара залежыць ад моцы гуку і складае |
ад 2 да 8 гадзін |
Максімальны спажываемы ток | не больш за 300 мА |