Комплекс "Фагот"

Комплекс "Фагот"

"Фагот" – савецкі пераносны супрацьтанкавы ракетны комплекс з паўаўтаматычным камандным навядзеннем па правадах.

Прызначаны для паражэння візуальна назіраемых нерухомых цэляў і цэляў, якія рухаюцца з хуткасцямі да 60 км/г (браніраванай тэхнікі праціўніка, укрыццяў і агнявых сродкаў) на далёкасцях да 2 км, а ракетай 9М113 - да 4 км.

Мадэрнізаваны варыянт - 9М111-2, варыянт ракеты з павялічанай далёкасцю палёту павышанай бронепрабівальнасцю - 9М111М.

У комплекс уваходзяць:

Складная пераносная пускавая ўстаноўка з апаратурай кіравання і механізмам пуску;

Ракета ў пускавым кантэйнеры 9М111 (або 9М113).

У склад комплексу ўваходзіць:

Складная пераносная пускавая ўстаноўка 9П135 (9П135М) з апаратурай кіравання 9С451 і механізмам пуску 9П155 на станке 9П56;

ракеты 9М111 (9М111-2) у транспартна-пускавых кантэйнерах;

ЗІП;

Праверачная апаратура і іншая дапаможная тэхніка.

З пускавых установак 9П135 (9П135М) могуць таксама прымяняцца ракеты 9М111М, 9М113, 9М113М комплексаў "Факторыя", "Конкурс", "Конкурс-М". Пасля прымання на ўзбраенне комплексу "Конкурс" ракеты 9М111 прымяняюцца і з баявых машын 9П148 гэтага комплексу.

У комплексе 9К111 выкарыстана паўаўтаматычнае навядзенне ракеты на цэль – кіруючыя каманды перадаюцца на ракету па правадах. Пры баявым выкарыстанні комплексу наводчык наводзіць на цэль, і ракета аўтаматычна выводзіцца на лінію прыцэльвання. Пускавая ўстаноўка забяспечвае навядзенне па вугле месца ў межах +/- 20° пры гругавым навядзенні па азімуце.