Сямейства цеплавізійных прыцэлаў TV/S 75

Сямейства цеплавізійных прыцэлаў TV/S 75

Забяспечвае кругласутачнае прыцэльванне і агляд мясцовасці. Эфектыўны пры выкарыстоўванні на снайперскіх вінтоўках, кулямётах, станкавых гранатамётах. Не могуць быць выведзены са сторою якімі-небудзь светлавымі перашкодамі. Дождж, дым, пыл або туман істотна не ўплываюць на далёкасць бачання.

Устанаўліваюцца на планку тыпу Picatinny rail MIL STD 1913 або на бакавую планку. Прыцэльныя сеткі адаптуюцца пад зброю па патрабаванні Заказчыка. Балістычныя папраўкі і выверкі сеткі робяцца электронным спосабам. Прыцэлы аснашчаны раздымам, які дазваляе як выводзіць на знешнія прылады відэамалюнак, які назіраецца ў акуляр, так і ўводзіць у поле зроку відэаінфармацыю ад знешніх крыніц. Прыцэлы могуць быць укамплектаваныя відэарэгістратарам. Сілкаванне прыцэлаў ажыццяўляецца ад двух акумулятараў тыпу 18650. Спектральны дыяпазон – 8…14 мкм. Фокусная адлегласць аб’ектыва – 75 мм. Тып мікрадысплея – OLED, 800х600 пікселяў

Мінімальна рэгіструемая розніца тэмператур 0,04 К. Маса – не больш 1,5 кг. Дыяпазон працоўных тэмператур – ад мінус 40 да плюс 50 ºС.

TV/S 75M

Фармат матрыцы – 640х512

Памер пікселя – 0,017 мм

Бачнае павелічэнне – 3,1x

Вуглавы памер пікселя – 0,23

мрад.

Поле зроку – 8,3х6,6°

Далёкасць выяўлення

(чалавек / аўто) – 3750 / 5500 м

Далёкасць распазнавання

(чалавек / аўто) – 1250 / 1830 м

Далёкасць ідэнтыфікацыі

(чалавек / аўто) – 625 / 900 м

TV/S 75

Фармат матрыцы – 324х256

Памер пікселя – 0,025 мм

Бачнае павелічэнне – 4,2x

Вуглавы памер пікселя – 0,33

мрад.

Поле зроку – 6,2х4,9°

Далёкасць выяўлення

(чалавек / аўто) – 2550 / 3750 м

Далёкасць распазнавання

(чалавек / аўто) – 850 / 1250 м

Далёкасць ідэнтыфікацыі

(чалавек / аўто) – 425 / 625 м