Сямейства цеплавізійных прыцэлаў TV/S 50

Сямейства цеплавізійных прыцэлаў TV/S 50

Забяспечваюць кругласутачнае прыцэльванне і агляд мясцовасці. Эфектыўны пры выкарыстоўванні на аўтаматычнай стралковай зброі і кулямётах. Не могуць быць выведзены са строю якімі-небудзь светлавымі перашкодамі. Дождж, дым, пыл або туман істотна не ўплываюць на далёкасць бачання.

Устанаўліваюцца на планку тыпу Picatinny rail MIL STD 1913 або на бакавую планку. Прыцэльныя сеткі адаптуюцца пад зброю па патрабаванні Заказчыка. Балістычныя папраўкі і выверка сеткі адбываюцца электронным спосабам. Прыцэлы аснашчаны раздымам, які дазваляе як выводзіць на знешнія прылады відарыс, назіраемы ў акуляр, так і ўводзіць у поле зроку відэаінфармацыю ад знешніх крыніц. Прыцэлы могуць быць укамплектаваныя відэарэгістратарам. Сілкаванне прыцэлаў адбываецца ад двук акумулятараў тыпу 18650. Спектральны дыяпазон – 8…14 мкм. Фокусная адлегласць аб’ектыва – 50 мм. Тып мікрадысплея – OLED, 800х600 пікселяў

Мінімальна рэгіструемая розніца тэмператур 0,04 К. Маса – не больш за 1,3 кг.  Дыяпазон працоўных тэмператур – ад мінус 40 да плюс 50 ºС.

TV/S 50M

TV/S 50M

Фармат матрыцы – 640х512

Памер пікселя – 0,017 мм

Бачнае павелічэнне – 2,1x

Вуглавы памер пікселя – 0,34

мрад.

Поле зроку – 12,3х9,9°

Далёкасць выяўлення

(чалавек / аўто) – 2500 / 3650 м

Далёкасць распазнавання

(чалавек / аўто) – 840 / 1220 м

Далёкасць ідэнтыфікацыі (чалавек / аўто) – 420 / 600 м

TV/S 50

Фармат матрыцы – 324х256

Памер пікселя – 0,025 мм

Бачнае павелічэнне – 2,8x

Вуглавы памер пікселя – 0,50

мрад.

Поле зроку – 9,2х7,3°

Далёкасць выяўлення

(чалавек / аўто) – 1700 / 2500

Далёкасць распазнавання

(чалавек / аўто) – 570 / 830 м

Далёкасць ідэнтыфікацыі

(чалавек / аўто) – 280 / 400 м