Сямейства цеплавізійных прыцэлаў TV/S 25
Забяспечваюць кругласутачнае прыцэльванне і агляданне мясцовасці. Эфектыўны пры выкарыстоўванні на гранатамётах (тыпу РПГ-7, РПГ-29 ды інш.), а таксама на розных відах аўтаматычнай стралковай зброі. Не могуць быць выведзены са строю якімі-небудзь светлавымі перашкодамі. Дождж, Дым, пыл, туман істотна не ўплываюць на далёкасць бачання. Устанаўліваюцца на планку тыпу Picatinny rail MIL STD 1913 або на бакавую планку (абумоўліваецца пры заказе). Прыцэльныя сеткі адаптуюцца пад зброю па патрабаванні Заказчыка.
Балістычныя папраўкі і выверка сеткі ажыццяўляюцца электронным спосабам. Прыцэлы аснашчаны раздымам, які дазваляе як выводзіць на знешнія прылады відэамалюнак, назіраемы ў акуляр, так і ўводзіць у поле зроку відэаінфармацыю ад знешніх крыніц. Прыцэлы могуць быць укамплектаваныя відэарэгістратарам. Сілкаванне прыцэлаў ажыццяўляецца ад двух акумулятараў тыпу 18650. Спектральны дыяпазон – 8…14 мкм. Фокусная адлегласць аб’ектыва – 25 мм. Тып мікрадысплея – OLED, 800х600 пикселей. Мінімальна рэгіструемая розніца тэмператур
0,04 К. Маса – не больш за 0,9 кг. Дыяпазон працоўных тэмператур – ад мінус 40 да плюс 50 ºС.
TV/S 25MС Фармат матрыцы – 640х512 Памер пікселя – 0,017 мм Бачнае павелічэнне – 1,0x Вуглавы памер пікселя – 0,68 мрад. Поле зроку – 23,5х19,2° Далёкасць выяўлення (чалавек / аўто) – 1250 / 1830 Далёкасць распазнавання (чалавек / аўто) – 420 / 600 м Далёкасць ідэнтыфікацыі (чалавек / аўто) – 210 / 300 м |
TV/S 25 Фармат матрыцы – 324х256 Памер пікселя – 0,025 мм Бачнае павелічэнне – 1,4x Вуглавы памер пікселя – 1,0 мрад. Поле зроку – 18,0х14,4° Далёкасць выяўлення (чалавек / аўто) – 850 / 1250 м Далёкасць распазнавання (чалавек / аўто) – 300 / 400 м Далёкасць ідэнтыфікацыі (чалавек / аўто) – 150 / 200 м |