Прыцэл каліматарны PG–K
ПРЫЗНАЧЭННЕ І ПРЫМЯНЕННЕ
Сучасны, лёгкі, вельмі просты і надзейны ў эксплуатацыі, прыцэл прызначаны для хуткай і дакладнай наводкі на цэль гранатамёта. Аднолькава эфектыўны пры выкарыстанні яго з аднаразовымі і звычайнымі гранатамётамі тыпу РПГ-7.
Прыцэл дае магчымасць вядзення прыцэльнага агню ў змроку і ўначы. Прыцэл каліматарны PG–K –гэта адзіны з існуючых прыцэлаў, які забяспечвае магчымасць прыцэльвання ў цемры ў спалучэнні з акулярамі начнога бачання 2-га і 3-га пакалення.
Адметнасцю прыцэла з’яўляецца дзве гарызантальныя лініі прыцэльнай маркі, сіметрычныя адносна прыцэльнай кропкі, накладанне якіх на цэль дае магчымасць вызначэння адлегласці да танкаў і БМП незалежна ад ракурсу цэлі. Мае тэмпературную папраўку.
ТАКТЫКА-ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Бачнае павелічэнне - 1 крат.
Дыяметр выходнай зрэнкі - не менш за 15 мм.
Дыяпазон выверкі ад нулявой лініі прыцэльвання па бакавым кірунку і вышыні не менш за 1°.
Крок выверкі па бакавым кірунку – 1`.
Лік градацый яркасці сеткі – 8 (ў т.л. першыя дзве пазіцыі для працы праз ПНВ).
Напружанне сілкавання – 3 В.
Спажываемы ток – не больш за 30 мА.
Крыніца сілкавання – элемент літыевы тыпу CR123A.
Працягласць бесперапыннай працы без замены элемента сілкавання – не менш за 20 г.
Габарытныя памеры 208х87х135 мм. Маса не больш за 0,8 кг.
Дыяпазон працоўных тэмператур ад мінус 30 да плюс 50 °С